Якая маёмасць ёсць у Дзмітрыя Крутога — новага кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі?

Калісьці ён быў самым маладым міністрам ва ўрадзе.

27.06.2024 / 14:53

Дзмітрыя Крутога 27 чэрвеня 2024 года прызначылі кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі. Фота: прэс-служба Пасольства Беларусі ў Расіі

Дзмітрыю Крутому 43 гады. Да свайго прызначэння кіраўніком лукашэнкаўскай Адміністрацыі ён быў паслом Беларусі ў Расіі.

У розныя гады працаваў таксама міністрам эканомікі, першым намеснікам прэм'ера. Агулам у сістэме дзяржкіравання Круты з 2010 года.

@nashaniva Колькі кватэр у Крутога – новага кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі? #нашаніва #минсксейчас #минск #недвижимость #беларусь #новостибеларуси ♬ Suspense Thriller - Nitesail

У чыноўніка ёсць чатырохпакаёвая кватэра ў Мінску — на вуліцы Германоўскай, 17 (такія даныя ў базах «Белпола» па стане на 2021 год). Гэта недалёка ад станцыі метро «Кавальская Слабада». Кватэру чыноўнік пабудаваў у 2012 годзе.

10-павярховік на Германоўскай, 17. Фота: «Яндэкс Панарама»

Чатырохпакаёўка ў гэтым доме, амаль такая ж па метражы, як у чыноўніка, цяпер прадаецца амаль за 135 тысяч даляраў.

У жонкі Крутога Марыі, згодна з данымі «Белпола», таксама значыцца ва ўласнасці кватэра ў Мінску. Гэта аднушка ў хрушчоўцы на Карла Лібкнехта, 94. Яе жанчына набыла яшчэ ў 2001 годзе.

Жоўты дом на Карла Лібкнехта, 94. Фота: «Яндэкс Панарама»

Аднапакаёўку ў гэтым доме цяпер можна купіць за 43 тысячы даляраў.

«Часта ламаў рукі і ногі». Пяць фактаў пра Дзмітрыя Крутога

Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты

Nashaniva.com