У Буда-Кашалёве міліцыя страляла па мужчыне з нажом
Удзень 26 чэрвеня ў Буда-Кашалёве каля дзіцячай музычнай школы мужчына кідаўся з нажом на людзей. Яго ўпынілі толькі стрэламі па нагах, паведамляе прэс-служба МУС.
26.06.2024 / 22:43
Паведамленне пра неадэкватныя паводзіны мужчыны на вуліцы паступіла ў Буда-Кашалёўскі РАУС у 16:41.
Паведамляецца, што нарад міліцыі, які прыбыў на выклік, неаднаразова патрабаваў ад мужчыны кінуць зброю. Аднак той нібыта ігнараваў усе патрабаванні і накіраваўся ў бок міліцыянтаў.
Пасля гэтага сілавікі выкарысталі зброю: першы раз стрэлілі ў паветра, другі стрэл быў зроблены па нагах нападніка.
Да прыезду хуткай 62-гадоваму мясцоваму жыхару была аказаная першая дапамога, а пасля з раненнем у нагу яго даставілі ў лякарню.
У Бабруйскім раёне ўчастковы страляў у мужчыну, які выйшаў на яго з касой
У Жлобіне са стральбой затрымлівалі бяспраўніка на «Жыгулях»
У Слуцку даішнікі зладзілі пагоню са стралянінай