Дэталі звальнення былога пасла ў Германіі, які пайшоў з жыцця ў 48 гадоў
Сёння стала вядома, што скончыў жыццё самагубствам былы пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. Ён 8 гадоў займаў гэту пасаду і быў вызвалены ад яе ў сакавіку гэтага года. Павел Латушка падзяліўся некаторымі дэталямі пра былога дыпламата.
26.06.2024 / 20:08
«Мы знаёмыя каля 20 гадоў. Памятаю яго па працы кіраўніком кірунку супрацы з АБСЕ, Радай Еўропы. Малады, вельмі разумны, узважаны дыпламат. Я б яго ўспрымаў хутчэй як чалавека Уладзіміра Макея, таго, хто прадстаўляў ідэалогію нармалізацыі адносін з Еўропай. Ён прадэмакратычных поглядаў чалавек».
У Сідарэнкі сёлета скончыўся кантракт. У дзяржаўнай сістэме, калі дыпламат вяртаецца з замежнай камандзіроўкі, яго кантракт абнуляецца і заключаецца новы. Разглядалася працаўладкаванне Сідарэнкі ў цэнтральным апараце МЗС.
Але, па інфармацыі Латушкі, былы пасол не прайшоў паліграф з першага разу. Латушка мяркуе, што не прайшоў і з другога разу, таму не змог працягнуць працу ў МЗС. І гэта стрэсавая сітуацыя магла паўплываць на яго псіхічны стан.
Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ
Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка
Лукашэнка зняў з пасады паслоў у скандынаўскіх краінах, Нямеччыне і Кыргызстане
У афіцыйнага Мінска засталіся ўсяго тры паслы ў краінах Еўрасаюза з ранейшых 15