ІП хочуць забараніць займацца любой адукацыйнай дзейнасцю
На Нацыянальным прававы партале апублікаваны праект зменаў у законы аб адукацыі. Законапраект прадугледжвае шэраг абмежаванняў для індывідуальных прадпрымальнікаў.
27.06.2024 / 09:08
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
На бягучы момант ІП з адпаведнай ліцэнзіяй могуць працаваць у сферы дашкольнай адукацыі. Новым законам гэту магчымасць хочуць прыбраць. Калі змены прымуць, прадпрымальнікі з ліцэнзіяй змогуць працягнуць працу толькі да 31 жніўня 2025 года.
Пасля, каб займацца гэтай дзейнасцю, ім давядзецца трасфармавацца ў юрыдычную асобу. Інакш трэба спыніць дзейнасць.
Індывідуальныя прадпрымальнікі без ліцэнзіі пакуль могуць аказваць адукацыйныя паслугі для дарослых — ладзіць курсы, семінары і г.д. Калі прапанаваныя змены ў закон ухваляць, такім ІП давядзецца закрыць сваю дзейнасць, бо пераходнага перыяду для іх не прадугледжваецца.
Цалкам азнаёміцца з законапраектам аб змяненні законаў аб адукацыі можна па спасылцы.
Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Што чакае ІП?