Эдуарда Бабарыку будуць судзіць па новай крымінальнай справе
Судовы працэс над ім пачнецца 9 ліпеня.
26.06.2024 / 14:52
Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення.
Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ, піша «Вясна».
Цяпер стала вядома, што 9 ліпеня ў Бабруйску над Эдуардам адбудзецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.
Чатыры гады таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча