Камітэт дзяржкантролю пачаў праверку буйнога банка

У праверцы ўдзельнічае і Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

26.06.2024 / 14:45

Фота: Парытэтбанк

Спецыялісты ДФР падчас праверкі разгледзяць пытанні выканання заканадаўства пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый кліентаў банка.

Акрамя таго, кантралёры маюць намер праверыць напрамкі выкарыстання прыбытку, аперацыі банка з нерэзідэнтамі, арганізацыю сістэмы карпаратыўнага кіравання і працу са зваротамі грамадзян.

Банк быў створаны ў 1991 годзе, з 2004-га ён носіць цяперашнюю назву Парытэтбанк. Ён з'яўляецца членам банкаўскай асацыяцыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У Парытэтбанка таксама ёсць ліцэнзія для біржавой дзейнасці з каштоўнымі паперамі.

Nashaniva.com