ЕС хоча ўвесці санкцыі супраць Беларусі да канца тыдня

Пытанне было тэрмінова вынесена на парадак дня.

26.06.2024 / 13:38

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Новыя штрафныя меры ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі абмяркоўваюць сёння паслы краін Еўрапейскага Саюза ў Бруселі. Пытанне было тэрмінова вынесена на парадак дня, паколькі гэта апошняе пасяджэнне пастаянных прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам Бельгіі, якая старшынствуе ў Радзе ЕС. З 1 ліпеня старшынства па ратацыі пяройдзе да Венгрыі.

«За апошнія месяцы стала відавочна, што асноўны абыход санкцый (у дачыненні да РФ) адбываецца праз Беларусь, — сказала дыпламатычная крыніца Deutsche Welle у Бруселі. — Калі мы вялі перамовы па 14-м пакеце, мы засяродзіліся толькі на Расіі, але застаецца шчыліна, якую неабходна зачыніць».

Па даных крыніцы, у апошнія дні Еўракамісія распрацоўвала пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, каб прывесці яго ў адпаведнасць з санкцыйнымі мерамі ў дачыненні да Расіі. «Мы разумеем, што гэта вельмі кароткі тэрмін, бо звычайна на гэта патрабуецца некалькі тыдняў, — падкрэсліў сураўзмоўца DW. —

Але па зразумелых прычынах пераважная большасць дзяржаў-членаў палічылі, што мы павінны паспрабаваць паспець да 30 чэрвеня».

Увядзенне новых санкцый у адносінах да Беларусі актыўна прасоўвае Бельгія. Калі яны будуць прыняты на ўзроўні паслоў 26 чэрвеня, іх могуць зацвердзіць на саміце ЕС у Бруселі 27-28 чэрвеня.

МАЗ і БелАЗ працягваюць аспрэчваць санкцыі Еўрасаюза

ЕС увёў санкцыі супраць БРСМ, а таксама расійскіх спевакоў Шамана і Паліны Гагарынай

Літоўцы заявілі пра пяціразовае павелічэнне спробаў абысці санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Еўрасаюз пакуль не прыняў рашэння адносна новых санкцый супраць Беларусі

Nashaniva.com