У зборнай Італіі наспявае канфлікт з-за любоўнага трохкутніка
На адным з матчаў заўзятары закрычалі: «Сын Дзакані — ад Дзаньёлы!»
26.06.2024 / 13:23
Фота з тэлеграм-канала Bild
У панядзелак італьянцы ледзь не прайгралі харватам у матчы групавога этапа Еўра-2024. На 90-й хвіліне лік зраўняў і выратаваў каманду 29-гадовы паўабаронца Матыя Дзакані (на фота злева).
Як высветлілі журналісты, у яго напружаныя адносіны з іншым паўабаронцам — 24-гадовым Нікола Дзаньёла (справа). Прычына варожасці — дзяўчына, піша Bild.
Дзакані жанаты з 26-гадовай італьянскай мадэлькай К'ярай Насці. У іх агульны сын. Аднак да красавіка 2021 года яна сустракалася з Дзаньёлам. Да нядаўняга часу той гуляў за сталічны клуб «Рома».
На адным з матчаў заўзятары закрычалі: «Сын Дзакані — ад Дзаньёлы!» Апошні пасмяяўся з гэтай крычалкі. А Насці напісала ў сацсетках: «Вы няўдачнікі, ды яшчэ і дз***мо!» Па чутках, усё гэта абцяжарвае адносіны паміж Дзакані і Дзаньёлам.
Кажуць нават, што некаторы час К'яры сустракалася з абодвума.
Італія здолела на апошняй хвіліне вырваць нічыю ў Харватыі ВІДЭА
У групе С два матчы не прынеслі галоў. Сербія — на вылет!
Венгрыя на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў Шатландыі ВІДЭА