Ці стала болей пасля каранавіруса сардэчна-сасудзістых захворванняў? Вось што заўважылі беларускія дактары

Не дарма ў медыцыне ўвялі тэрмін «посткавідны сіндром».

26.06.2024 / 09:56

Каранавірус можа ўдарыць па сардэчна-сасудзістай і імуннай сістэмам. Фота: Jose Colon Anadolu Agency via Getty Images

Дырэктарка РНПЦ «Кардыялогія» Наталля Міцькоўская згадала, як у пачатку пандэміі COVID-19 ёй званілі канадскія калегі і расказвалі аб высокіх паказчыках паражэння сардэчна-сасудзістай сістэмы. У той час у беларускіх установах асноўная ўвага надавалася паталогіям лёгкіх, бо менавіта яны былі прычынай значнай смяротнасці.

«У выніку [пандэміі] мы маем праблемы з цэнтральнай нервовай, сардэчна-сасудзістай, імуннай сістэмамі. Відавочна больш высокае захворванне на звычайныя вірусныя інфекцыі ў посткавідны перыяд. Не дарма ў медыцыне ўвялі тэрмін «посткавідны сіндром», —

адзначыла Міцькоўская ў інтэрв'ю на «Беларусь 1».

Наталля Міцькоўская. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Па словах доктаркі, посткавідны сіндром характарызуецца такімі праявамі, як слабасць, зніжэнне памяці, вынослівасці фізічных нагрузак, арытмія.

Міцькоўская дала рэкамендацыі людзям, які хварэлі на кавід. У першую чаргу — весці здаровы лад жыцця:

«Чалавек павінен спыніць курэнне, менш ужываць алкаголь, больш рухацца, бываць на свежым паветры. Гэта банальныя рэчы. Паспрабуйце іх рэалізаваць».

Панізіць артэрыяльны ціск дапамогуць простыя практыкаванні

Гэтыя сімптомы могуць сведчыць аб сардэчнай недастатковасці

«Чалавек не можа жыць з такой тэмпературай». Да якіх наступстваў з сэрцам прыводзіць кавід

Nashaniva.com