У Махачкале ізноў пачалася страляніна

У сеціве распаўсюджваюцца відэа, на якіх бачныя сілавікі з аўтаматамі на вуліцах.

25.06.2024 / 22:57

Паведамляецца, што нібыта ўсё пачалося з таго, што невядомыя адкрылі агонь па супрацоўніку патрульна-паставой службы ў Махачкале. Нібыта даішнікі спынілі машыну за перавышэнне хуткасці і выявілі ў ёй зброю. Пасля таго уладальнік зброі адкрыў па паліцэйскіх агонь і паспрабаваў збегчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. У горадзе абвясцілі план «Перахоп», шукаюць двух узброеных людзей на чорнай машыне «Прыёра».

У адміністрацыі Махачкалы паведамілі, што ў раёне вуліц Магамеда Гаджыева і Каркмасава сілавікі «праводзяць мерапрыемствы і папярэджваюць насельніцтва аб неабходнасці пакінуць гэтую тэрыторыю».

Напады ў Дагестане: прынамсі 20 загінулых, 5 нападнікаў забітыя

Дэпутат расійскай Дзярждумы паспяшаўся абвінаваціць Украіну і НАТА ў тэрактах у Дагестане. Яго нечакана прысароміў Рагозін

У Дагестане застрэлілі паліцэйскіх і перарэзалі горла праваслаўнаму святару

Nashaniva.com