Украіна і Расія зноў правялі абмен палоннымі
Расійскія інфармагенцтвы са спасылкай на Мінабароны Расіі паведамілі пра праведзены 25 чэрвеня абмен ваеннапалоннымі, у выніку якога бакі абмянялі па 90 палонных. Пасля факт абмену пацвердзіў і ўкраінскі бок.
25.06.2024 / 21:42
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляецца, абмен адбыўся пры пасярэдніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
«Ваяры Нацгвардыі, ВМС, арміі, тэрабароны, памежнікі.
Тыя, што абаранялі Марыупаль. Тыя, што абаранялі ЧАЭС. Тыя, што былі на Херсонскім, Данецкім, Харкаўскім, Запарожскім і Луганскім напрамках», — напісаў, паведамляючы пра абмен, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Украіна і Расія правялі першы з лютага абмен ваеннапалоннымі
Якіх вынікаў дасягнуў саміт міру
Украіна вярнула целы яшчэ 121 загінулага вайскоўца
ААН: Расійскія вайскоўцы забілі ўзімку мінімум 32 украінскіх ваеннапалонных