Травень 2024 года пабіў сусветны кліматычны рэкорд

Травень 2024 года стаў самым цёплым месяцам за ўсю гісторыю метэаназіранняў у свеце і дванаццатым рэкордна цёплым месяцам запар. Сярэдняя тэмпература на планеце была на 1,52 градусы вышэй, чым у сярэднім за перыяд з 1850 па 1900 год, да пачатку індустрыялізацыі, піша «Дзікая прырода побач».

25.06.2024 / 20:42

Палявы верабей купаецца падчас спёкі. Фота: Makoto Miharu

Здаецца, што 1,5 градуса — нязначная велічыня. Але для планеты кожная дзясятая доля градуса — гэта парушэнне раўнавагі, якая ўстаялася за мільёны гадоў, і часта — катастрафічныя вынікі для цэлых рэгіёнаў.

На мінулым тыдні на Маскву і Падмаскоўе наваліўся атлантычны цыклон «Эдгар» з навальніцай, градам і смерчамі, загінулі два чалавекі. А ў Меццы з-за анамальнай спёкі загінула больш за 1000 чалавек. Тэмпература паветра там дасягала рэкордных 51,8 градуса. І падобныя з’явы назіраюцца па ўсім свеце.

Вучоныя папярэджваюць: калі чалавецтва не знойдзе спосаб глабальна скараціць выкіды парніковых газаў, клімат будзе працягваць біць гістарычныя рэкорды і выклікаць яшчэ больш экстрэмальных з'яў надвор'я. 

Колькасць загінулых падчас хаджу паломнікаў ужо перавысіла 1000 чалавек

Больш за 550 паломнікаў загінулі падчас хаджу з-за нечуванай спёкі. У Меццы зараз +51°С

У Грэцыі з-за рэкорднай спёкі зачынілі школы і доступ у Акропаль

Якім будзе надвор'е гэтым летам?

Nashaniva.com