У Камянцы мужчына заснуў проста на праезнай частцы. Яго ніхто не мог пабудзіць

ДАІ прыйшлося перакрыць частку дарогі.

25.06.2024 / 15:35

Фота: Камянец LIFE

Жыхары Камянца на мінулых выходных назіралі незвычайную карціну: проста пасярэдзіне праезнай часткі ляжаў мужчына. Ён не падаваў прыкмет жыцця.

Відавочцы адразу ж выклікалі экстранныя службы, піша «Камянец LIFE».

Аказалася, мужчына быў жывы. Ён проста заснуў прама на дарозе.

Пры гэтым ні мінакі, ні супрацоўнікі ДАІ пабудзіць яго не змаглі. 

Хуткая мужчыну шпіталізавала. Пра яго стан нічога не паведамляецца.

Nashaniva.com