Пераможцам конкурсу на найлепшы здымак насякомых стала фатаграфія пчол-зязюль, што займаюцца рэлаксам ФОТАФАКТ

Каралеўскае энтамалагічнае таварыства Лондана існуе з 1833 года. Яно аб'ядноўвае навукоўцаў-энтамолагаў. Конкурс на найлепшую фатаграфію праводзіцца кожны год у рамках правядзення традыцыйнага тыдня насякомых, піша Бі-бі-сі.

25.06.2024 / 15:29

Пераможцам фотаконкурсу тыдня насякомых Каралеўскага энтамалагічнага таварыства Лондана ў 2024 годзе стаў Люк Чэмберс з Ёркшыра. Фотаздымак-пераможца называецца «Спячыя зязюлі».

Luke Chambers

На ёй дзве пчолы-зязюлі, што адпачываюць на сцябле травы.

«Спячыя бесхрыбетныя — рэдкая знаходка. Але ўбачыць адразу двух, ды яшчэ так блізка адзін да аднаго — гэта ўсё роўна, што выйграць у фоталатарэі», — сказаў ён.

James Smart

Фотаздымак 8-гадовага Джэймі Смарта з выявай мухі-разбойніка (ктыр) заняла другое месца ў моладзевай катэгорыі.

«Аднойчы я ўстаў раніцай і вырашыў пабадзяцца па садзе з фотаапаратам, калі ўбачыў гэтую муху на траве, — распавёў ён. — Але толькі потым, калі я згрузіў здымак на камп'ютар, я зразумеў, што гэтая муха якраз у гэты момант ела іншую!»

Abi Batten

Эбі Батэн назвала свой асабліва адзначаны здымак, зроблены на смартфоне: «Аса прыйшла на гарбату».

Nashaniva.com