У Расіі заблакуюць Белсат
Расія абмяжоўвае доступ да вяшчання 81 медыя ЕС у якасці меры ў адказ на прынятае Радай ЕС 17 мая рашэнне аб забароне любой вяшчальнай актыўнасці тром расійскім СМІ («РІА Навіны», «Известия» і «Расійская газета»), гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.
25.06.2024 / 14:36
belsat.eu
Рашэнне ўступае сёння 25 чэрвеня.
Такім чынам уводзяцца сустрэчныя абмежаванні доступу з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі да вяшчальных рэсурсаў шэрагу СМІ дзяржаў — членаў Еўрасаюза і агульнаесэўскіх медыяаператараў, якія нібыта сістэматычна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю аб ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі», — заявілі ў ведамстве.
Так, сярод замежных СМІ, якім абмяжуюць доступ у РФ, нямецкія Spiegel, Zeit, Frankfurter Allgemeine Zeitung, іспанская El País, італьянскія La Stampa, La Repubblica, французскія Le Monde, Liberation, агульнаеўрапейскія Politico і EUobserver, тэлеканал Белсат (з Польшчы трапіў таксама канал «Новая Польшча»).