Ксяндза Анджэя Юхневіча прызналі палітвязнем

Учора стала вядома, што святар не выйшаў на волю пасля 45 сутак

25.06.2024 / 13:48

Анджэй — каталіцкі святар, які правёў за кратамі ўжо 45 дзён. Ён тройчы быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту, у тым ліку паводле артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за правядзенне «несанкцыянаванага пікету» — размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі.

Учора стала вядома, што святар не выйшаў на волю пасля 45 сутак — ён арыштаваны чацвёрты раз запар, на гэты раз на 10 сутак.

Праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем. 

Nashaniva.com