Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі

І больш ніхто!

25.06.2024 / 11:54

Заўзятары Аўстрыі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

У 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы, а таксама чатыры з шасці лепшых, што занялі (зоймуць) трэція месцы.

Дык вось зараз трэція месцы займаюць выключна былой Аўстра-Венгрыі: Аўстрыя, Славакія, Венгрыя, Славенія, Харватыя і Чэхія. І больш ніхто не здолеў уплішчыцца.

soccerstand.com

Харватыя пасля ўчорашняй нічыі з Італіі амаль страціла шанцы, а Чэхія яшчэ можа ў апошнім матчы перамагчы Турцыю і падняцца ў гэтай табліцы.

Пуцёўкі ў плэй-оф ужо заваявалі Германія, Швейцарыя, Іспанія, Італія, Англія, Францыя, Нідэрланды, Партугалія.

Сёння на Еўра-2024 завершацца матчы ў групах С і D.

Францыя — Польшча, Нідэрланды — Аўстрыя (19:00).

Францыя — 4, Нідэрланды — 4, Аўстрыя — 3, Польшча — 0.

Польшча не мае шанцаў на 3-е месца.

Англія — Славенія, Данія — Сербія (22:00)

Англія — 4, Данія — 2, Славенія — 2, Сербія — 1.

Італія здолела на апошняй хвіліне вырваць нічыю ў Харватыі ВІДЭА

Венгрыя на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў Шатландыі ВІДЭА

Падчас гульні Шатландыя — Венгрыя на Еўра здарылася жудасная траўма

Nashaniva.com