«Фларыда Пантэрз» упершыню ў гісторыі выйграла Кубак Стэнлі
Серыя галоўнага хакейнага турніру завяршылася з лікам 4:3.
25.06.2024 / 07:37
Фота: Rebecca Blackwell / AP
У Санрайзе (ЗША) скончыўся вырашальны сёмы матч фінальнай серыі плэй-оф НХЛ-2024.
«Фларыда Пантэрз» нанесла паражэнне «Эдмантан Ойлерз» (2:1), выйграла серыю 4:3 і ўпершыню ў сваёй гісторыі стала ўладальнікам Кубка Стэнлі.
«Фларыда» вяла ў серыі 3:0, пасля тройчы прайграла, але здолела перамагчы ў сёмым матчы.
Канадскія клубы не выйгравалі Кубак Стэнлі (зараз у НХЛ выступаюць 7 канадскіх і 25 амерыканскіх камандаў) з 1993 года.
Фінал Кубка Стэнлі стане рэкордным па адлегласці паміж гарадамі
«Бостан» выйграў чэмпіянат НБА