У Стаўбцоўскім раёне ў ДТЗ пацярпелі пяць хлопцаў

У ДТЗ, якое адбылося ноччу 23 чэрвеня ў Стаўбцоўскім раёне, пацярпелі пяцёра хлопцаў ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў, паведамілі ў Следчым камітэце.

24.06.2024 / 19:14

Фота: Следчы камітэт

Паводле звестак СК, 19-гадовы кіроўца аўтамабіля Škoda паблізу вёскі Пагарэлае страціў кантроль над кіраваннем і дапусціў занос, у выніку чаго машына з'ехала ў кювет і перакулілася.

Пяцёра хлопцаў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, дастаўленыя ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці. На гэты момант іх жыццю нічога не пагражае.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопцы каталіся па прасёлкавай дарозе на хуткасці каля 90 км/г. У дачыненні да 19-гадовага кіроўцы завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК Беларусі.

Траіх дзяцей, што трапілі ў ДТЗ пад Докшыцамі, перавезлі ў Мінск, яшчэ траіх — у Віцебск

Пяцёра пасажыраў мікрааўтобуса з ДТЗ пад Докшыцамі — у рэанімацыі

Работнік СТА вырашыў пакатацца па Мінску на чужым Porsche 

Nashaniva.com