Затрымалі пенсіянерку, якая стала ахвярай махляроў, а пасля стала ім дапамагаць
72-гадовая жыхарка Мінска, выконваючы загады аферыстаў, забірала грошы ў падманутых імі і праз інфакіёск пераводзіла іх на адпаведныя рахункі. Пры гэтым раней з яе самой тыя ж махляры выцягнулі больш за 30000 рублёў.
24.06.2024 / 16:55
У Першамайскае РУУС Мінска звярнулася 76-гадовая пенсіянерка, якая аддала ашуканцам больш за 3,5 тысяч еўра. Перад тым жанчыне патэлефанавалі невядомыя і паведамілі, што яе пашпартнымі данымі скарысталіся аферысты, якія ад яе імя выкралі грошы з чужога рахунку.
Ашуканцы пераканалі заяўніцу задэклараваць наяўныя дома грошы, каб пацвердзіць крыніца даходу. Тады жанчына аддала грошы кур'еру, які павінен быў іх вярнуць пасля правядзення працэдуры.
Казус, аднак, у тым, што кур'ерам была 72-гадовая пенсіянерка, якой, як яна сама сцвярджае, раней таксама патэлефанавалі невядомыя і прапанавалі задэклараваць уласныя ашчаджэнні. У выніку мінчанка перавяла на рахунак аферыстаў больш за 30 000 рублёў, а яны прапанавалі ёй дапамагаць іншым пенсіянерам «дэклараваць» іх грошы.
Пагадзіўшыся на прапанову, пенсіянерка па наводцы куратара наведала тры адрасы, дзе забрала ў падманутых людзей больш за 86 000 рублёў у эквіваленце, якія пералічыла ашуканцам.
«Белпошта» папярэдзіла пра новую схему махлярства ад яе імя
Мінчук думаў, што ратуе грошы, а страціў амаль 200 тысяч рублёў. Як так выйшла?
У Маладзечне чалавек двойчы прынёс у краму замест рублёў «дублі». І ў яго атрымалася
Тэлефонныя махляры рэанімавалі старую схему падману. Як ні дзіўна, яна працуе