Асуджаны ва Украіне мітрапаліт РПЦ вызваліўся і аб'явіўся ў Беларусі

23 чэрвеня мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі УПЦ Маскоўскага патрыярхату Іянафан (Анатоль Ялецкіх) з'явіўся на набажэнстве напярэдадні свята Святога Духа ў Мінску ў Свята-Духавым кафедральным саборы разам з мітрапалітам Веніямінам. Пра гэта паведамілі на афіцыйным сайце БПЦ. За дзень да таго ў РПЦ заявілі, што ён вызвалены «па хадайніцтве патрыярха Кірыла».

24.06.2024 / 16:21

Падчас набажэнства 23 чэрвеня. Фота: Church.by

Абставіны вызвалення мітпапаліта дагэтуль невядомыя.

«Уладыку Іянафана вызвалілі праз умяшанне Папы Францішка на просьбу Свяцейшага. Папа Францішак працуе і над вызваленнем іншых архірэяў», — сказаў у каментарыі ТАСС кіраўнік Сусветнага саюза старавераў Леанід Севасцьянаў.

Магчыма, адбыўся абмен, ад якога Іянафан раней адмаўляўся. З'яўленне яго адразу пасля вызвалення ў Мінску, відаць, звязана з ягонай дэпартацыяй праз тэрыторыю Беларусі. Увогуле раней паведамлялася, што Іянафан збіраецца адправіцца ў Маскву.

Мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Іянафан з Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату быў асуджаны ў Вінніцы ва Украіне ў жніўні 2023-га за апраўданне расійскай агрэсіі на пяць гадоў зняволення. Паводле версіі следства, ён распаўсюджваў сярод вернікаў прарасійскія ўлёткі і размясціў на сайце епархіі артыкул, у якім заяўляў пра вяршэнства Маскоўскага патрыярхату.

Ва Украіне аднаму мітрапаліту РПЦ далі 5 гадоў турмы, а другога вызвалілі пад буйны заклад

У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты

Зяленскі прыпыніў грамадзянства 13 прадстаўнікоў УПЦ МП. Іх могуць дэпартаваць

Nashaniva.com