З Беларусі адляцелі расійскія самалёты-разведчыкі

Яны пастаянна знаходзіліся ў краіне са студзеня 2023 года.

24.06.2024 / 13:13

Фота: Wikimedia Commons

Расійскія самалёты-разведчыкі Су-24МР пакінулі аэрадром «Баранавічы» і адправіліся ў Шаталава Смаленскай вобласці, дзе базуецца 4-я асобная разведвальная эскадрылля расійскіх ВКС.

Самалёты ўвесь час знаходзіліся ў Беларусі са студзеня 2023 года, удзельнічалі ў супольных лётна-тактычных вучэннях, піша «Беларускі Гаюн».

Самалёт Су-24МР забяспечвае ўсепагодную комплексную паветраную разведку днём і ноччу на глыбіню да 400 км ад лініі баявога судакранання з процідзеяннем сродках СПА праціўніка.

У Беларусі застаюцца 5 самалётаў (штурмавік Су-25 і 4 знішчальнікі Су-30см) і 11 верталётаў (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26) ВКС Расіі.

Nashaniva.com