Стрыжак у дзень народзінаў арганізаваў дабрачынны аўкцыён. Адзін з лотаў вельмі незвычайны

З нагоды свайго дня народзінаў кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак вырашыў зладзіць дабрачынны аўкцыён. На яго ён выставіў два лоты з першапачатковай цаной у 39 еўра (столькі год споўнілася актывісту). Грошы пойдуць на школьны збор для дзяцей палітвязняў.

23.06.2024 / 22:32

Андрэй Стрыжак. Фота: фэйсбук

Адным з лотаў стала бутэлька ігрыстага «Крым» з Бахмута.

«Гэтай бутэльцы не менш за 20 гадоў, і нехта з вас нарадзіўся разам з гэтым віном», — напісаў Стрыжак у фэйсбуку.

Некаторыя жартавалі: ці можна гэта ігрыстае наогул піць?

Лот у выніку прадалі за 400 еўра.

Бутэлькі, выстаўленыя на аўкцыён. Фота: фэйсбук

Другім лотам стала бутэлька чырвонага іспанскага віна Jean Leon. Віну 39 гадоў. Яго актывіст выпадкова знайшоў у каталонскай вясковай віннай краме.

«З такім старым сухім віном ніколі не ведаеш, ці ў бутэльцы віно, ці воцат. Тым цікавей гэты лот», — адзначыў Стрыжак.

Стаўкі на гэту бутэльку яшчэ прымаюцца.

Nashaniva.com