УСУ могуць біць зброяй ЗША па ўсёй тэрыторыі Расіі, а не толькі каля Харкаўскай вобласці — Пентагон

Узброеныя сілы Украіны могуць выкарыстоўваць амерыканскую зброю, каб наносіць удары па любых вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Расіі, а не толькі па тых, што размешчаныя паблізу Харкаўскай вобласці, заявіў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр.

21.06.2024 / 19:10

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sgt. 1st Class Andrew Dickson/U.S. Army via AP

«Калі расійскія войскі вядуць агонь праз мяжу, Украіна можа адкрыць агонь у адказ па гэтых наземных сілах, выкарыстоўваючы боепрыпасы, перададзеныя ЗША», — прыводзіць словы амерыканскага чыноўніка Reuters.

Райдэр абгрунтаваў гэта тым, што дзеянні ўкраінскай арміі ў гэтым выпадку з'яўляюцца «самаабаронай».

Раней падобным чынам выказаўся і памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван:

«Рэч не ў геаграфіі, рэч у здаровым сэнсе. Калі Расія атакуе або збіраецца атакаваць Украіну са сваёй тэрыторыі, то мае сэнс дазволіць Украіне нанесці ўдар у адказ па сілах, якія б'юць па ёй праз мяжу».

Як Украіна пераконвала ЗША дазволіць біць амерыканскай зброяй па цэлях у Расіі

У Белым доме заявілі, што дапамога ЗША дазволіць Украіне пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе

Францыя і Брытанія дазволілі Украіне біць ракетамі Storm Shadow па аэрадромах у Белгарадскай і Курскай абласцях

Белы дом: Дазвол на ўдары зброяй з ЗША па Расіі тычыцца не толькі Харкаўшчыны

Nashaniva.com