У Гомелі жанчына скокнула з 16-га паверха. У яе была анкалогія на апошняй стадыі

Пра тое, што ў Гомелі на вуліцы Кожара жанчына выпала з акна на 16-м паверсе, паведамілі чытачы выдання «Моцныя навіны», прыслаўшы нават адпаведнае відэа.

21.06.2024 / 18:03

Па словах відавочцаў, яны пачулі гучныя крыкі на вуліцы і сталі міжвольнымі сведкамі трагедыі: пажылая жанчына стаяла на балконе 16 паверха некалькі хвілін, потым скокнула ўніз.

Усё сведчыць пра тое, што адбылося самагубства, і нават можна здагадацца пра яго прычыну. Па словах суседзяў, у жанчыны дыягнаставалі анкалагічнае захворванне на апошняй стадыі і літаральна на днях выпісалі з бальніцы. У кватэры яна жыла адна.

Суседка таксама расказала, што перад трагедыяй жанчына перадала суседу свой мабільны тэлефон.

Працяглы час яна стаяла на падваконніку перад тым, як скокнуць, і нарэшце наважылася.

«Ён гарэў жыўцом, прасіў аб дапамозе». У Калінкавічах мужчына залез на апору ЛЭП, упаў на правады — і застаўся жывы

Ля Гродна здзейсніў самагубства 22-гадовы памежнік. Ён знаходзіўся ў нарадзе

Былы куратар групы самазабойцаў «Сіні кіт» цяпер расказвае школьнікам пра вайну і патрыятызм

Nashaniva.com