Акадэмія адукацыі да юбілею вызвалення Беларусі правядзе канферэнцыю пад настальгічнай назвай
Навукова-практычная канферэнцыя, якую плануецца правесці 24-25 чэрвеня 2024 года на базе Акадэміі адукацыі, будзе насіць назву «Роля Камуністычнай партыі Савецкага Саюза ў перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
21.06.2024 / 16:41
Акадэмія адукацыі. Фота: Яндэкс.Карты
У савецкія часы мерапрыемствы з падобнымі назвамі былі справай будзённай, а вось у постсавецкі перыяд, хоць сама канцэптуальная аснова афіцыёзнай памяці пра вайну заставалася той жа самай, акцэнты рабіліся ўсё ж крыху іншыя. Цяпер жа, як выглядае, фантазія арганізатараў канферэнцый такога кшталту вычарпалася.
Мэтай правядзення канферэнцыі пазначаецца
«фарміраванне і развіццё гістарычнай памяці аб ролі Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, Камуністычнай партыі Беларусі ў перамозе савецкага народа над фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны; выключэнне фальсіфікацыі гісторыі і замоўчвання ролі ВКП(б), КП(б)Б у перамозе над фашысцкай Германіяй».
У Ізраілі з-за доўгага языка Лукашэнкі адмянілі канферэнцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі
У МЗС пакрыўдзіліся, што Беларусь не запрасілі мерапрыемствы ў Нармандыю
Камуністы нечакана выступілі супраць перайменавання вуліцы Каліноўскага ў Мінску