Асуджанаму на 14 гадоў актывісту «Рабочага руху» ўзмацнілі пакаранне
Палітвязня Аляксандра Гашнікава перавялі на турэмны рэжым.
21.06.2024 / 10:28
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе «Рабочага руху». Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.
У судзе Наваполацка 28 траўня разгледзелі справу аб узмацненні палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, піша «Вясна».
Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію са шпіталя
Палітвязень Гундар за кратамі піша вершы, але іх не прапускаюць на волю
Магілёўская керамістка атрымала за перасланае відэа з выбарчага ўчастка турэмны тэрмін