У КНДР Пуціну падарылі ягоны партрэт: афармленне падобнае да надмагільнага

Акрамя таго, госцю прэзентавалі і традыцыйны бюст.

20.06.2024 / 17:24

Фота: ЦТАК

Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР паказала падарункі, якія паднёс Уладзіміру Пуціну Кім Чэн Ын падчас візіту расійскага кіраўніка ў Пхеньян.

Сярод прэзентаў вылучаецца дзіўны партрэт Пуціна. Твар палітыка змешчана ў авальную рамку, што робіць партрэт падобным да традыцыйных помнікаў на могілках у Расіі. 

Акрамя таго, Пуціну падарылі і ягоны бюст. Дарадца палітыка Мікалай Ушакоў да гэтага назваў гэтыя падарункі «дастаткова мастацкімі», аднак расійскі бок іх грамадскасці не паказваў.

Таксама Пуціну падарылі сабаку рэдкай паўночнакарэйскай пароды пхусан. У адказ госць прэзентаваў Кіму лімузін Aurus, чайны сервіз і адміральскі корцік.

«Расія ўжо адпраўляе першыя групы на марскія курорты КНДР». Пра што дамовіліся кіраўнікі КНДР і Расіі

«Таварыш Кім Чэн Ын не хаваў радасці». Праспекты Пхеньяна ўпрыгожылі партрэтамі Пуціна і расійскімі сцягамі

У Пхеньяне Пуціну падарылі двух сабак рэдкай паўночнакарэйскай пароды

«Кім — адзіны тоўсты чалавек, якога я там бачыў». Беларус расказаў, як ён пабываў у КНДР

Nashaniva.com