Б'янка адмяніла тры канцэрты ў Германіі, а потым перадумала

Што раз'юшыла некалі папулярную беларускую спявачку?

20.06.2024 / 09:33

Беларуская і расейская спявачка Б'янка (сапраўднае імя Таццяна Ліпніцкая) сказала ў сацсетках пра адмену трох канцэртаў у Нямеччыне праз арганізатараў, піша kp.ru.

Выканаўца распавяла, што канцэрты ў Германіі павінны былі адбыцца 22 чэрвеня, аднак з-за грэблівага стаўлення з боку арганізатараў, а таксама па прычыне невыканання райдэра ў поўным памеры іх было вырашана адмяніць.

Б'янка ўдакладніла, што заказчыкі не змаглі забраніраваць рэйс для аптымальнага пералёту, падаўшы самыя танныя авіябілеты на 14 гадзін без адкідной спінкі і харчавання на борце.

— Я вымушаная на ложку разам з візажыстам фарбавацца і рыхтавацца да канцэрту, бо месца проста няма, — абурана казала спявачка.

Б'янка прызналася, што перажыла два нервовыя зрывы, панічную атаку. Яна дадала, што арганізатары не выбачыліся.

— Я ўсё гэта цярпела вельмі доўга, бо гэтых арганізатараў я ведала з 18 гадоў.

Пазней Ліпніцкая сказала, што канцэрты ў Германіі 22 чэрвеня адбудуцца.

— Знайшоўся адэкватны заказчык, які правёў гутарку з былым заказчыкам. Мне выставілі мой райдар, які першапачаткова быў. Выканалі ўсе ўмовы па лагістыцы, па тэхнічным райдэры. Канцэрты адбудуцца. Я вельмі рада!

Спявачка Б'янка схуднела да непазнавальнасці ФОТА

«Закрычала так, што ў Мінску было чуваць». Спявачку Б'янку спрабавалі скрасці ў цэнтры Масквы

Як змянілася спявачка Б'янка ФОТА

Nashaniva.com