У Беларусь сярод ночы прыляцеў прэм'ер Эсваціні
Прэм'ер-міністр Эсваціні Расэл Міса Дламіні прыляцеў у Мінск. Яго візіт быў анансаваны нядаўна Міністэрствам замежных спраў.
20.06.2024 / 07:56
Фота: БелТА
Дламіні прыляцеў пасля поўначы. Яго сустрэў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў.
Беларусь і Каралеўства Эсваціні ўстанавілі дыпламатычныя адносіны днямі. Адпаведнае сумеснае камюніке было падпісана 4 чэрвеня 2024 года ў Прэторыі.
У Беларусь прыедзе прэм'ер Эсваціні. Дзе гэта?
Беларусь знайшла партнёра ў Афрыцы. Гэта манархія, дзе ў караля 15 жонак
«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»