Беспілотнікі атакавалі НПЗ у Адыгеі
У выніку атакі БПЛА адбыўся пажар на НПЗ «Лукойл-югнефтепродукт» у пасёлку Энем у Адыгеі.
20.06.2024 / 07:49
Пацярпелых, паводле афіцыйных паведамленняў, няма.
Таксама ноччу паведамлялася пра выбухі ў раёне пасёлка Афіпскі ў Краснадарскім краі — гэта прыкладна ў 6 кіламетрах ад пасёлка Энем. Расійскі бок гэту інфармацыю абвяргае.
У Тамбоўскай вобласці загарэўся рэзервуар Платонаўскай нафтабазы, гэта, як мяркуецца, адбылося з-за беспілотніка, паведаміў кіраўнік рэгіёна Максім Ягораў.
Укрэнерга, у сваю чаргу, паведаміла, што ноччу 20 чэрвеня ў выніку атакі расіян пашкоджанні атрымалі абʼекты грамадзянскай энергетычнай інфраструктуры ў чатырох абласцях Украіны.
СБУ раніцай нанесла ўдары па ваенным аэрадроме на Кубані
Славянскі НПЗ у Краснадарскім краі прыпыніў працу пасля падзення беспілотнікаў
Украінскія беспілотнікі вывелі з ладу 14% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі