З-за непагадзі цягнікі ў Беларусі ідуць з адхіленнем ад графіку

З-за неспрыяльных умоў надвор'я на асобных участках чыгункі цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка руху, паведаміла Беларуская чыгунка.

19.06.2024 / 23:01

Сёння па шэрагу рэгіёнаў краіны праходзіць навальнічны фронт з ліўнямі і моцным ветрам.

Найбольш складаная абстаноўка — на ўчастку Маладзечна-Мінск, дзе адбылося падзенне дрэў на чыгунцы і лініі электразабеспячэння. На гэтым кірунку адхіленне ад графіка складае да 1,5 гадзін.

«Беларускай чыгункай прымаюцца меры па ліквідацыі наступстваў стыхіі і ўводу цягнікоў у графік», — гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ. 

20 чэрвеня зноў чакаецца непагадзь

У Зэльвенскім раёне паваленае ветрам дрэва забіла жанчыну

Мінск сёння зноў трапіў пад моцную залеву ФОТЫ і ВІДЭА

Nashaniva.com