Польскі ўрад не стаў даваць сваім памежнікам «ліцэнзію на забойства»

З тэксту паправак у закон, якія павінны спрасціць польскім вайскоўцам ахову мяжы з Беларуссю, выключылі пункт аб адсутнасці пакарання за прымяненне зброі насуперак правілам. Першапачатковы тэкст паправак, дзе гэты пункт быў, моцна крытыкавалі праваабаронцы, называючы дакумент «ліцэнзіяй на забойства», піша Most.

19.06.2024 / 19:55

Як піша Gazeta Wyborcza, цяпер урад разглядае праект дакумента, які дазваляе ўжываць зброю ў некалькіх выпадках, якія тычацца парушэння мяжы.

Па-першае, для самаабароны або абароны, калі існуе пагроза жыццю, здароўю або свабодзе салдат, супрацоўнікаў паліцыі, памежнай службы і іншых асоб.

Па-другое, пры неабходнасці супрацьстаяць чалавеку, які не падпарадкоўваецца патрабаванню неадкладна скласці зброю, адмовіцца ад выкарыстання выбуховага рэчыва або іншых небяспечных прадметаў, якія могуць стварыць пагрозу жыццю і здароўю.

Тэкст паправак павінен будзе яшчэ разгледзець Сейм.

Пра пашырэнне магчымасцяў па ўжыванні зброі на мяжы з Беларуссю ў Польшчы загаварылі пасля смерці салдата Матэвуша Сітака: ён загінуў ад нажавога ранення, нанесенага мігрантам на мяжы.

А ўвогуле, спрэчкі аб пашырэнні магчымасцяў прымяняць зброю супраць мігрантаў узніклі пасля таго, як стала вядома пра затрыманне ўладамі вайскоўцаў, якія ўжылі зброю, спрабуючы стрымаць буйную групу мігрантаў у сакавіку.

У польскіх следчых можа быць ДНК чалавека, які смяротна параніў памежніка на мяжы з Беларуссю

У польскіх уладаў ёсць фота забойцы польскага памежніка, які загінуў на беларускай мяжы

Забойства жаўнера Польшча не выбачыць. Лукашэнка правакуе сур'ёзны канфлікт

Стала вядома імя польскага салдата, які загінуў на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com