Прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек

19 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1411 чалавек.

19.06.2024 / 19:07

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Аляксей Навагродскі, Яўген Гурыновіч, Яўген Блахінскі, Андрэй Кобель, Томаш Бяроза, Дзяніс Жалязко, Алена Раманаўскене, Анатоль Кірэйчык, Артур Радзiвановіч, Андрэй Шулганаў, Эдуард Кашацян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ягор Ібрагімаў, Дзмітрый Кушалевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1411 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы

Саша Філіпенка: Бацька ходзіць на допыты

Сталі вядомыя імёны затрыманых на металатканым заводзе ў Лідзе

Музыканта і стартапера з Добруша судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»

Nashaniva.com