На Еўра-2024 грымнула першая сапраўдная сенсацыя ВІДЭА

Албанія здолела звесці матч з Харватыяй унічыю — 2:2. І перад апошнім турам адны пытанні.

19.06.2024 / 17:57

Sunday Alamba / AP

Албанія забіла на 11-й хвіліне першага тайма і потым больш за гадзіну не толькі мужна адбівалася, але і рабіла смелыя контрвылазкі

Але потым Харватыя цягам дзвюх хвілін выйшла наперад. Спачатку вызначыўся Крамарыч, а потым здарыўся чацверты аўтагол. У свае вароты пацэліў Клаўс Гясула.

Але на пятай дададзенай хвіліне ён рэабілітаваўся, забіўшы ў патрэбныя вароты — 2:2.

Заўтра ў гэтай групе згуляюць Іспанія і Італія, што перамаглі ў першым туры Харватыю і Албанію.

У апошнім туры Харватыя згуляе з Італіяй, а Іспанія з Албаніяй.

А сёння а 19-й — Германія — Венгрыя, а 22-й — Шатландыя — Швейцарыя.

Партугалія вырвала на апошняй хвіліне перамогу ў Чэхіі ВІДЭА

Турцыя перамагла Грузію дзякуючы настырнасці 19-гадовага гульца «Рэала» ВІДЭА

Вызначыліся патэнцыйныя супернікі беларускіх клубаў у другім раўндзе еўракубкаў

Nashaniva.com