Камітэт дзяржкантролю пайшоў у рэйды па базарах — правярае цэны і «няправільных» пасярэднікаў
Праверкі чакаюць прадуктовыя рынкі ва ўсіх абласцях краіны.
19.06.2024 / 17:14
Камітэт дзяржкантролю абвясціў пра пачатак маштабных праверак рынкаў, на якіх прадаюцца прадукты харчавання.
Кантралёры будуць правяраць выкананне на рынках заканадаўства, у тым ліку аб якасці і бяспецы прадукцыі, якая рэалізуецца, даступнасці гандлёвых месцаў і магчымасці продажу прадукцыі ўласнай вытворчасці.
Акрамя таго, КДК будзе правяраць рынкі на наяўнасць неабгрунтаваных пасярэдніцкіх структур пры продажы айчыннай прадукцыі.
Яшчэ адно пытанне на кантролі — выкананне заканадаўства аб цэнах. Супрацоўнікі КДК будуць сачыць за тым, каб прадаўцы не завышалі цэны на прадукты.
Маніторынгі будуць праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Камітэт дзяржкантролю на тры дні адкрыў гарачую лінію па пытаннях ЖКГ
Дзяржкантроль узяўся нармалізаваць аператараў сотавай сувязі
КДК заявіў, што Мінздароўя закупае занадта шмат вакцын. І прымусіў купіць менш