Удвая павысяць памер дапамогі на дзяцей студэнтам, якія сталі бацькамі

Студэнтам, якія сталі бацькамі, у Беларусі павысяць памер дапамогі па доглядзе дзіцяці. Цяпер ён складае 50% бюджэту пражытачнага мінімуму, а будзе 100%. Пра гэта піша Sputnik са спасылкай на старшыню пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерыя Малашку.

19.06.2024 / 16:40

З 1 мая бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі ў сярэднім на душу насельніцтва — 418,73 рубля.

Паводле слоў Валерыя Малашкі, у краіне — дастаткова складаная дэмаграфічная сітуацыя. Таму цяпер прымаюцца папраўкі ў законы па пытаннях дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Увогуле кожны год нараджальнасць у Беларусі скарачаецца прыкладна на 10%, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ. Усяго ў краіне — больш за 1,8 млн дзяцей.

Таксама плануюць пакінуць спецыяльную дапамогу на дзіця-інваліда пасля таго, як яму споўніцца 18 гадоў. Будуць і выплаты замест аліментаў падчас альтэрнатыўнай або звычайнай тэрміновай вайсковай службы бацькі дзіцяці.

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць скарачэння дапамогі шматдзетным семʼям і іншых ільгот

Беларуска нарадзіла трэці раз у 19 гадоў і стала самай маладой шматдзетнай мамай у краіне

У якіх гарадах Беларусі колькасць насельніцтва вырасла з 2000 года РЭЙТЫНГ

Зніжэнне нараджальнасці ва ўсім свеце можа адбыцца хутчэй, чым чакалася

У 2023 годзе беларускі нарадзілі ў Польшчы 775 дзяцей

Nashaniva.com