Падарунак на юбілей? «Беларусьфільм» прыбраў з публічнага доступу шматпакутны фільм па апавяданнях Васіля Быкава

Адрэстаўраваная стужка пра Слуцкае паўстанне недаступная на ютуб-канале кінастудыі.

19.06.2024 / 16:05

Скрыншот: Свяшчэнны Белавуд

«Беларусьфільм» прыбраў з публічнага доступу адрэстаўраваны фільм «На чорных лядах» паводле аповесці Васіля Быкава.

Калі менавіта гэта адбылося, невядома. Аднак «Свяшчэнны Белавуд» выявіў знікненне менавіта ў дзень юбілею народнага пісьменніка — сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў.

Стужка рэжысёра Валерыя Панамарова «На чорных лядах» была знятая ў 1995 годзе. Карціна, заснаваная на творах Быкава «На чорных лядах» і «Перад канцом», расказвае пра Слуцкае паўстанне 1920 года супраць савецкай улады.

Прэм'ера фільма ў 1995-м так і не адбылася, яе паказалі толькі на некалькіх экранах. Рэжысёру намякалі, што за негалоснай забаронай фільма стаіць тагачасны галоўны ідэолаг краіны Уладзімір Замяталін. Пасля запісы фільма распаўсюджваліся ў прыватным парадку, стужка публічна не дэманстравалася.

У 2020 годзе «Беларусьфільм» апублікаваў карціну ў палепшанай якасці на сваім ютуб-канале.

@nashanivanews Быкаву помсцяць і пасля смерці #лукашенко #нашаніва #беларусь #беларускаямова #белорусы #новостибеларуси ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія

Чым любіў паласавацца Васіль Быкаў? Любімы рэцэпт пісьменніка

Топ-6 найлепшых экранізацый твораў Васіля Быкава

Nashaniva.com