У Гомелі прадаюць будынак, які выкарыстоўваў КДБ. Будынак можна купіць пад любы бізнэс, акрамя рытуальнага

На электроннай гандлёвай пляцоўцы выстаўлены на продаж будынак «неўстаноўленага прызначэння» па вуліцы Шаўчэнкі ў Гомелі. Гаворка ідзе аб непрыкметным доме недалёка ад аўтавакзала.

19.06.2024 / 12:13

 Фота: Гомельаблмаёмасць

Як піша «Флагшток», раней жыхары Гомеля маглі заўважаць, як пад домам рэгулярна паркаваліся некалькі аўто, пры гэтым вокны амаль заўсёды былі зачынены ралетамі. 

Паводле інфармацыі «Флагштока», фармальна будынак адносіўся да Міністэрства абароны, але выкарыстоўваўся мясцовым упраўленнем КДБ. Потым чэкісты адмовіліся ад эксплуатацыі пабудовы з-за таго, што ён знаходзіўся ў аварыйным стане. 

Будынак з боку вул. Рагачоўскай у 2023 годзе. Фота: Яндэкс

Цяпер гарвыканкам выставіў будынак на электронны гандаль па цане 375 тысяч рублёў (больш за 115 тысяч даляраў). У памяшканні плошчай больш за 400 квадратных метраў патэнцыйнаму пакупніку прапануюць адкрыць офіс па даванні любых сацыяльных паслуг, акрамя рытуальных. 

Тут могуць размясціць установу аховы здароўя, бюро навукова-даследчых, праектных, канструктарскіх арганізацый, інфармацыйных цэнтраў, грамадскіх арганізацый, архіваў. Таксама можна будзе выкарыстоўваць будынак як спартзалу або для бытавога абслугоўвання насельніцтва, аказання ветэрынарных паслуг.

У Гродне за 120 рублёў прадаюць цэлы штаб. Але ёсць нюансы

У Чачэрску зноў спрабуюць прадаць за бесцань старадаўнюю сядзібу

Прадаецца мікралецішча плошчай усяго сем квадратных метраў. Цана таксама мікраскапічная

Nashaniva.com