МУС хоча караць падлеткаў за алкаголь і вейпы
Увесці пакаранне збіраюцца да верасня.
19.06.2024 / 11:34
МУС прапануе караць падлеткаў за ўжыванне алкаголю не ў грамадскіх месцах. Пра гэта распавёў начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі ГУАПП МУС Аляксандр Блізнюк, якога цытуе сайт МУС.
«Цяпер падлетку нельга піць толькі ў грамадскіх месцах, а вось за тое, што ён падыме чарку ў кватэры, пакараць яго нельга, а гэта няправільна. Да прыкладу, у Расіі і Казахстане за такія дзеянні дзіця нясе адміністрацыйную адказнасць.
Савет міністраў даручыў нам старанна прапрацаваць гэтае пытанне і да верасня ўзгадніць з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі», — адзначыў Блізнюк.
Таксама ведамства прапрацоўвае пытанне забароны выкарыстання непаўналетнімі вейпаў-электронных сістэм курэння. За гэта таксама плануюць караць.