На прадпрыемстве ў Гродзенскім раёне загінуў рабочы

Следчыя ўстанаўліваюць абставіны гібелі

19.06.2024 / 09:11

Па даных следства, днём 17 чэрвеня 36-гадовы мужчына ажыццяўляў дэмантаж будынка, размешчанага на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў.

Пры выкананні работ адбылося абвальванне канструкцыі, і газарэзчык атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, паведамляе СК.

Кіроўца, які насмерць збіў вядомага доктара ў Бабруйску, быў п'яны. Яго за рукі трымалі, каб не ўпаў

У Жыткавіцкім раёне жанчына з дзіцем трапілі ў рэанімацыю пасля сустрэчы з ласём

У Рагачоўскім раёне лесавоз насмерць збіў дзяўчынку

Nashaniva.com