Белгідрамет перадаў на сёння аранжавы ўзровень небяспекі

Чакаюцца навальніцы, моцныя залевы, град. Ці пойдзе Мінск пад ваду?

19.06.2024 / 08:36

Сёння, 19 чэрвеня, з 10:00 да 16:00 на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

У Мінску чакаецца навальніца, месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Прычым неспрыяльныя з'явы захаваюцца да канца дня.

У сераду будзе да +32°, а ў чацвер істотна пахаладае

У наступныя дні стане яшчэ цяплей, чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

Якім будзе надвор'е гэтым летам?

Nashaniva.com