У Гомелі вынеслі прысуд маці за забойства двухгадовай дачкі
У Гомелі судзілі 20-гадовую жанчыну за забойства двухгадовай дачкі. Жанчына патлумачыла гэта помстай сваякам мужа.
19.06.2024 / 07:57
Фота: Генпракуратура
Падчас судовага паседжання ўстаноўлена, што абвінавачаная вечарам 13 снежня 2023 года нанесла сваёй двухгадовай дачцэ два ўдары рукамі па галаве і твары. Затым, нягледзячы на спробы дзяўчынкі вырвацца, маці задушыла яе падушкай.
Напярэдадні жанчына напісала ў сваім тэлефоне перадсмяротную запіску, у якой паведамляла аб намеры пазбавіць жыцця сябе і сваю дачку.
На судзе жанчына патлумачыла злачынства прадузятым стаўленнем мужа і свякрухі наконт выхавання дзіцяці, чысціні і парадку ў кватэры.
Жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 19 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
У Германіі пасля тыдня пошукаў знайшлі забітай 9-гадовую ўкраінку
«Хлопцаў затрымалі за дзіцячыя петарды». Навуковец пракаментаваў арышт юнакоў за выбухоўку
У Мінску чалавек спрабаваў здаць у ламбард царкоўныя каштоўнасці