Турцыя перамагла Грузію дзякуючы настырнасці 19-гадовага гульца «Рэала» ВІДЭА

Турцыя — Грузія — 3:1.

18.06.2024 / 20:57

Фота: Martin Meissner / AP

Турцыя першай забіла. Вызначыўся Мерт Мюлдзюр, праз тры хвіліны забіў 19-гадовы паўабаронца «Рэала» Арда Гюлер, але гол адмянілі з-за афсайду.

Лік зраўняў Мікаўтадзэ, але Арда Гюлер не пайшоў з поля без афіцыйнага гола — і гэта быў шэдэўр.

Што праўда, Грузія дала бой і была блізкая да нічыёй. На апошняй хвіліне ўся каманда пайшла ў атаку, туркі перахапілі і забілі ў пустыя вароты (Актураглу) — 3:1.

Што цікава, і Грузію, і Турцыю трэніруюць замежныя спецыялісты. Вілі Саньёль і Вінчэнца Мантэла адпаведна.

У суботу Грузія згуляе з Чэхіяй (16:00), а Турцыя з Партугаліяй (19:00).

А сёння а 22-й матч Партугалія — Чэхія.

Мбапэ прапусціць два матчы з-за пералому носа

Матч Украіна — Славакія таксама не пакажуць беларускія тэлеканалы

Вызначыліся супернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў

Nashaniva.com