Гандальф з «Валадара пярсцёнкаў», 85-гадовы Іан Маккелен зваліўся са сцэны ў Лондане падчас спектакля

Акцёр быў шпіталізаваны, але хутка ідзе на папраўку.

18.06.2024 / 15:38

Фота: Scott Garfitt/Invision/AP

85-гадовы брытанскі акцёр сэр Іан Маккелен у панядзелак увечары ўпаў са сцэны падчас спектакля Player Kings у адным з цэнтральных тэатраў Лондана, піша Бі-бі-сі.

Маккелен выконваў адну з роляў у спектаклі паводле п'есы Уільяма Шэкспіра і спатыкнуўся падчас сцэны сутычкі. Ён страціў раўнавагу і ўпаў з вышыні.

Па словах відавочцаў, усё адбылося так хутка, што спачатку гледачы падумалі, што гэта частка паказу. Але акцёр закрычаў ад болю, і тады супрацоўнікі тэатра кінуліся яму на дапамогу.

У глядзельнай зале былі два дактары, якія таксама дапамаглі сэру Іэну, пакуль ехала хуткая дапамога.

Спектакль быў спынены, акцёра павезлі ў шпіталь, дзе ён прайшоў неабходныя тэсты і рэнтген. Па словах дактароў, сэр Іан павінен хутка паправіцца.

«Ён у добрым гуморы», — заявіў у аўторак агент акцёра.

Чакаецца, што ён зноў выйдзе на сцэну ўжо ў гэтую сераду.

Памерла знакамітая французская актрыса Анук Эмэ

Выйшаў амерыканскі серыял, зняты па дэтэктыве ўнука выхадцаў з Беларусі

Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе

Nashaniva.com