Мінадукацыі з 1 ліпеня мяняе графік прыёму дакументаў на апастыль — РАСКЛАД
Папярэдні запіс грамадзян будзе праводзіцца з 9 да 10 раніцы па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах.
18.06.2024 / 11:44
Міністэрства адукацыі з 1 ліпеня змяняе графік прыёму і выдачы дакументаў, выходных з устаноў адукацыі, для прастаўлення апастылю, паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале.
«Прыём на апастыль і выдача аформленых дакументаў будзе ажыццяўляцца на працягу аднаго працоўнага дня. Уводзіцца Папярэдні запіс для падачы дакументаў для прастаўлення апастылю», — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства.
Згодна з новым раскладам папярэдні запіс грамадзян будзе праводзіцца з 9 да 10 раніцы па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах. У сераду запісу няма.
Прымаць дакументы будуць у панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу з 8 раніцы да 10:30, а сераду — з 18:00 да 20:00.
Выдаваць дакументы мяркуецца па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах з 15:00 да 16:00, а па серадах — з 18:00 да 20:00.
Мінадукацыі адрэагавала на звароты грамадзян наконт апастылю
У Мінадукацыі перасталі выдаваць даведкі аб легальнасці атэстатаў