Беларуса дэпартуюць з Украіны — улады заявілі, што ён знаходзіўся ў краіне незаконна

Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Днепрапятроўскай вобласці.

18.06.2024 / 11:46

Фота: Міграцыйная служба Украіны

Беларус быў затрыманы супрацоўнікамі міграцыйнай службы Украіны ў Нікапальскім раёне 15 чэрвеня падчас рэйду па праверцы замежнікаў.

У міграцыйнай службе заяўляюць, што мужчына знаходзіўся на тэрыторыі Украіны незаконна. Беларуса прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб яго выдварэнні за межы Украіны.

Мужчына пакуль знаходзіцца ў цэнтры часовага знаходжання замежнікаў. Яго імя не называецца.

Дэпартаванаму на мінулым тыдні з Польшчы Дзмітрыю Смактуновічу яшчэ год таму загадалі пакінуць краіну

«Пакуль усё ціха». Жонка Дзмітрыя Смактуновіча расказала, што цяпер з яе мужам

Сербскі суд пастанавіў экстрадзіраваць беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта

Nashaniva.com