Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй ФОТАФАКТ

Форвард, якому прадракалі званне найлепшага бамбардзіра турніру, можа не згуляць у наступным паядынках, або выходзіць на поле ў масцы.

18.06.2024 / 08:19

Alessandra Tarantino / AP

На чэмпіянатах Еўропы экс-форвард ПСЖ пакуль не забівае, тады як на двух чэмпіянатах свету ў яго 14 мячоў, у тым ліку восем на мінулым у тым ліку тры ў фінале з Аргенцінай.

Учора дзякуючы прастрэлу Кіліяна Максімільян Вебэр зрэзаў мяч у свае вароты.

На 85-й хвіліне Мбапэ спрабаваў галавой замкнуць падачу Грызмана са штрафнога, але выпадкова ўрэзаўся носам у плячо Дансо. 

Француз каля двух хвілін ляжаў на газоне, яго нос быў разбіты ў кроў, а футболка была запэцканая.

Мбапэ рваўся на поле: ён без дазволу галоўнага арбітра выйшаў на газон і атрымаў жоўтую картку. Потым зноў ухапіўся за нос і канчаткова пакінуў поле.

Форвард, якому прадракалі званне найлепшага бамбардзіра турніру, можа не згуляць у наступным паядынках, або, хутчэй за ўсё, будзе выходзіць на поле ў масцы.

Наступны матч Францыя згуляе ў пятніцу супраць Нідэрландаў, абедзве каманды выйгралі ў першым туры.

Францыя перамагла Аўстрыю дзякуючы аўтаголу суперніка ВІДЭА

Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0 ВІДЭА

З кім могуць сустрэцца мінскае «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач» ў еўракубках

Nashaniva.com