Украінскія дроны ўдарылі па рэзервуарах з палівам у Азове. Узнік вялікі пажар
Мясцовыя жыхары чулі прынамсі пяць выбухаў у раёне Азоўскага порта.
18.06.2024 / 07:21
Украінскія дроны ўдарылі па рэзервуарах з палівам у горадзе Азоў у Растоўскай вобласці, піша Бі-бі-сі.
«У Азове ў выніку атакі БПЛА загарэліся рэзервуары з нафтапрадуктамі. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма. Падраздзяленнем МНС арганізавана тушэнне адкрытага агню», — напісаў у тэлеграм-канале губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў.
Ці ідзе гаворка аб стацыянарнай паліўнай базе або нейкім іншым месцы, дзе захоўвалася паліва (напрыклад, чыгуначныя цыстэрны на рэйках), з паведамлення губернатара не ясна.
Іншыя расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што мясцовыя жыхары чулі прынамсі пяць выбухаў у раёне Азоўскага порта. Горад стаіць на Доне прыкладна за 10 км ад месца яго ўпадзення ў Азоўскае мора.
Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі паведамляе, што пажар у Азове тушаць больш за 70 пажарных, 21 адзінка тэхнікі і пажарны цягнік.
Аб'ём пажару складае 5000 кубічных метраў, калі вымяраць плошчу ў адзінках аб'ёму. Пацярпелых, як сцвярджае міністэрства, няма.
Украінскія дроны на расійскай авіябазе ў Растоўскай вобласці трапілі ў ангар з самалётамі
У Ахтубінску пацярпелі два найноўшыя самалёты Су-57
Украінцы ўпершыню ударылі па найноўшым Су-57 — ГУР