Польскі праязны дакумент на спрошчаных умовах беларусы змогуць атрымаць да канца года

Польскі праязны дакумент на спрошчаных для грамадзян Беларусі ўмовах можна будзе атрымаць да 31 снежня 2024 года. Гэта вынікае з праекта пастановы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Пастанова павінна ўступіць у сілу ўжо 1 ліпеня 2024 года, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

17.06.2024 / 18:47

Пастанова павінна ўступіць у сілу ўжо 1 ліпеня 2024 года, хоць афіцыйна гэты дакумент пакуль яшчэ не прыняты. Таму па стане на гэты момант гэтыя нормы дзейнічаюць толькі да 30 чэрвеня 2024 года.

Дзякуючы вышэйзгаданай пастанове польскі праязны дакумент могуць атрымаць тыя грамадзяне Беларусі, якія маюць часовы від на жыхарства ў Польшчы.

Адзначаецца, што юрысты Цэнтра беларускай салідарнасці правялі вялікую лабісцкую працу для таго, каб гэтае рашэнне было прынятае. Пытанне ўздымалася Вольгай Дабравольскай у рамках працоўных сустрэч з польскімі чыноўнікамі, а таксама было адной з важных тэм пісьмовых зваротаў ЦБС.

Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы

У траўні Літва пазбавіла ДНЖ амаль паўтары тысячы замежнікаў

Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую візу ў Беларусі

Nashaniva.com